ДНІ ЕЎРАПЕЙСКАЙ СПАДЧЫНЫ Ў БЕЛАРУСІ – 2016

ДНІ  ЕЎРАПЕЙСКАЙ СПАДЧЫНЫ Ў БЕЛАРУСІ – 2016 Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Дням Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі, якія будуць праходзіць 30 верасня з 15.00 да 18.00 у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага  г. Мінск, пл. Свабоды, 15.

У праграме:
•    Адкрыццё Дзён Еўрапейская спадчыны ў Беларусі – 2016;
•    Прэзентацыя буклета «Спадчына і веды» і адкрыццё выставы «Гарады Міншчыны. Урбаністычныя замалёўкі»;
•    Прэзентацыя дакументальнага фільма “Restauratio”;
•    Прэзентацыя праектаў маладзёжнага грамадскага аб’яднання  «Гісторыка»;
•    Прэзентацыя новай рубрыкі выдання “ICON” “Спадчына” пад кіраўніцтвам і пры ўдзеле творчай майстэрні “MART”.by ICON і фонда “Культурная спадчыны і сучаснасць”;
•    Канцэрт фальклоных гуртоў “Страла” і “Этнасуполка” кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Дні Еўрапейскай спадчыны – гэта шырокамаштабная культурная акцыя, якая была афіцыйна зацверджана Саветам Еўропы ў 1991 годзе. З 1999 года праграма ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім Саюзам пад дэвізам "Еўропа: адзіная спадчына". Мерапрыемствы, прысвечаныя "Дням Еўрапейскай спадчыны", праводзіцца дзяржавамі, якія ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю. Беларусь знаходзіцца ў іх шэрагу.
Кожны год краіны-ўдзельніцы Канвенцыі прапануюць уласныя тэмы дадзенага міжнароднага праекта. У 2016 г. выбрана тэма  "Спадчына і суполка". У нашай рэспубліцы ў кантэксце прапанаванай агульнай тэмы будуць праводзіцца мерапрыемствы пад дэвізам "Спадчына і веды".
XXI стагоддзе – час панавання  інфармацыі, ведаў і сродкаў іх трансляцыі. У межах палітычных, сацыяльных, культурных працэсаў, якія адбываюцца як у агульнаеўрапейскай прасторы, так і ў кожнай краіне, актуальнасць ведаў аб культурных здабытках набывае новае значэнне і ўносіць змены ў іх функцыянаванне. Ролю спадчыны для сучаснага грамадства пераацаніць складана, паколькі яна з’яўляецца духоўным патэнцыялам нацыі, асновай яе культурнай разнастайнасці і самабытнасці. Менавіта ў кантэксце спазнання і разумення спадчынных здабыткаў адбываецца працэс ідэнтыфікацыі як кожнага чалавека паасобку, так і нацыі ў цэлым. Распаўсюджванне ведаў пра сваю спадчыну адкрывае новыя гарызонты ў вывучэнні іншых культур, выхоўвае павагу да іх, спрыяе ўстанаўленню і развіццю сацыяльных, адукацыйных, міжкультурных стасункаў.
Акцыю да Дзён Еўрапейскай спадчыны  ладзіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам культуры Беларусі пры партнёрскай падтрымцы Мінгарвыканкама, Музея гісторыі горада Мінска, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Гісторыка», выдання “ICON”, творчай майстэрні “MART”, фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.