У Беларусі пачалася падрыхтоўка серыйнай транснацыянальнай намінацыі ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

У Беларусі пачалася падрыхтоўка серыйнай транснацыянальнай намінацыі ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА 15-18 верасня 2016 г. у Мінску адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар, прысвечаны падрыхтоўцы серыйнай транснацыянальнай намінацыі ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з папярэдняй назвай: «Пасляваенная грамадзянская архітэктура ў постсацыялістычных краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы». Семінар быў арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытутам культуры Беларусі і Фондам "Культурная спадчына і сучаснасць" у супрацоўніцтве з універсітэтам Котбус-Зенфтенберг (BTU CS) (ФРГ) і Інстытутам кіравання спадчынай (IHM) (ФРГ) пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міжнароднага дэпартамента (ФРГ). У семінары прымалі ўдзел эксперты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Чэхіі, Германіі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых і грамадскіх арганізацый у галіне аховы культурнай і прыроднай спадчыны РБ. На падставе прадстаўленых дакладаў беларускіх і замежных экспертаў, актыўнага абмеркавання выяўленых пытанняў былі выпрацаваны рэкамендацыі, накіраваныя на падрыхтоўку дадзенай намінацыі на ўзроўні ўсіх зацікаўленых бакоў. 

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.