Планы па захаванні элементаў НКС Беларусі распрацоўвалі ўдзельнікі семінары “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны і ўстойлівае развіццё рэгіёна” 16 чэрвеня 2016 г.

Планы па захаванні элементаў НКС Беларусі  распрацоўвалі ўдзельнікі семінары “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны  і  ўстойлівае развіццё рэгіёна”  16 чэрвеня 2016 г. Асноўнай мэтай навукова-практычнага семінару, які адбыўся ў Інстытуце культуры Беларусі 16 чэрвеня 2016 года, было знаёмства спецыялістаў у сферы аховы спадчыны з методыкай распрацоўкі і рэалізацыі плана мерапрыемстваў па захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – НКС) у адпаведнасці з патрабаваннямі ЮНЕСКА. На семінары прысутнічалі спецыялісты з Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.
Начальнік адддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ала Барысаўна Сташкевіч пазнаёміла слухачоў з асноўнымі крокамі па распрацоўцы плана, цікавымі прыкладамі сусветных практык па захаванню і развіццю культурнай спадчыны і правяла трэнінг, на якім усе змаглі паспрабаваць самастойна стварыць план аховы канкрэтных элементаў НКС. Падчас трэнінгу ўдзельнікі засяродзіліся на самых складаных і адказных пунктах плана: выяўленне рызык і пагроз для існавання элемента, прапанова адэкватных мерапрыемстваў па ахове, вызначэнне асноўных мэт і чаканых вынікаў, асноўных рэсурсаў і стратэгіі іх мабілізацыі. 
У многіх абласцях і раёнах Беларусі на сённяшні дзень ужо ёсць пэўны досвед аховы нематэрыяльнай спадчыны. Спецыялісты Інстытута культуры Беларусі пазнаёмілі слухачоў семінара з вынікамі штогадовага маніторынгу стану элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны. Былі абмеркаваны рэкамендацыі, лепшыя практыкі аховы культурнай спадчыны, праблемы, выяўленыя ў ходзе даследавання. 
Дзейнасць Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэсурсы і магчымасці аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі”прадставілі на семінары маладыя навукоўцы А. В. Глушко і Ф. П. Лысенка. 
Удзельнікі семінара змаглі наведаць эксперыментальную этналабараторыю Івана Кірчука, якая напярэдадні была адкрыта ў Інстытуце культуры Беларусі. 
Фотарэпартаж аб правядзенні семінара можна паглядзець тут

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.