Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

27 ліпеня 2012 г. адбылося чарговае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Значнымі для развіцця сферы аховы нематэрыяльнай спадчыны сталі наступныя рашэнні Калегіі:

-         падрыхтаваць паграму сумесных дзеянняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Інстытута культуры беларусі па арганізацыі і правядзенні экспедыцый па зборы матэрыялу для падрыхтоўкі дасье для прадстаўлення элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

-         падрыхтаваць праект міжгаліновай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь”;

-         стварыць на базе Інстытута культуры Беларусі цэнтр экспертыз ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.