Навукова-тэарэтычны семінар «Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху»

Навукова-тэарэтычны семінар «Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху»

ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», Кафедра тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Кафедра этналогіі і фальклару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў плануюць правядзенне сумеснага навукова-тэарэтычнага семінара «Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху».

Праблемнае поле семінара – «ТЭРМІНАЛОГІЯ  ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ  ХХІ  стагоддзя».

Сучасная сітуацыя ў фалькларыстыцы асобнымі даследчыкамі ацэньваецца як «крызісная», бо шмат у чым змянілася само ўяўленне пра фальклор, пра яго канцэптуальную сутнасць, межы, формы існавання. Нароўні з традыцыйным фальклорам заяўляе пра сябе сучасны культурны феномен, названы «постфальклорам», а фальклорная штодзённасць улучае праявы  таго і іншага адначасова. Назапашанне фальклорнай фактуры значна апярэджвае яе асэнсаванне ў рэчышчы сучасных навуковых патрабаванняў.

Тэорыя фальклору ўражвае разнабоем у разуменні шэрагу тэрмінаў. У склад тэорыі фальклору на роўных правах уключаюцца фальклорныя, этнаграфічныя, літаратуразнаўчыя, лінгвістычныя, культуралагічныя, псіхалагічныя, семіятычныя і іншыя паняцці. У гэтай сувязі наспела патрэба асэнсаваць асобныя тэарэтычныя катэгорыі, тэрміны фальклору з пункту гледжання аб’ектыўнасці, заканамернасці аднясення да тэорыі фальклору, анталагічнай сутнасці, спецыфікі, функцыянальнасці і значнасці ў тэарэтычнай фалькларыстыцы.

 Семінар  адбудзецца  6 чэрвеня 2016 года.

Падчас семінара мяркуецца абмеркаванне паведамленняў (1 – 3 старонкі) і дыскусіі на тэмы, звязаныя з метамарфозамі і лакунамі традыцыйнай тэрміналогіі, ужываннем тэрмінаў, запазычаных з іншых навук, іх дарэчнасць у сённяшняй навуковай парадыгме.

Заяўкі на ўдзел (у адвольнай форме) прымаюцца да 31 мая 2016 г. на адрасы ,

Ад імя аргкамітэта

Таццяна Валодзіна (НАН РБ)

Вольга Прыемка (БДУ)

Вячаслаў Калацэй (БДУКіМ)

Сакратар аргкамітэта – Яніна Грыневіч.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.