Абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў танцавальных пар – удзельнікаў ХIII Рэспубліканскага конкурсу пар-выканаўцаў беларускіх народных побытавых танцаў.

Абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў танцавальных пар – удзельнікаў ХIII Рэспубліканскага конкурсу пар-выканаўцаў беларускіх народных побытавых танцаў.           23–26 чэрвеня 2016 г. у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці пройдзе ІХ Рэспубліканскі фестываль-конкурс фальклорнага мастацтва “БЕРАГІНЯ”. 
          Для падрыхтоўкі ўдзельнікаў да фестывалю-конкурсу Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці праводзіць 8 красавіка 2016 года абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў танцавальных пар – удзельнікаў ХIII Рэспубліканскага конкурсу пар-выканаўцаў беларускіх народных побытавых танцаў, які ладзіцца ў межах ІХ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу фальклорнага мастацтва “БЕРАГІНЯ”. 
          Семінар-практыкум адбудзецца ў ДУ “Цэнтр культуры Гомельскага раёна” (г. Гомель). Пачатак ў 11.00.
         Глушэц Ірына Валер’еўна, метадыст па этнаграфіі і фальклору ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”, тэл. прац. 80232-77-50-95, маб. 8029-856-68-76.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.