Велікодныя традыцыі і іншыя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны рупліва захоўваюцца на Гродзеншчыне.

Велікодныя традыцыі і іншыя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны рупліва захоўваюцца на Гродзеншчыне. На працягу трох вясновых месяцаў на Гродзеншчыне адбудзецца шэраг імпрэз, прысвечаных нематэрыяльнай культурнай спадчыне вобласці. Менавіта вясновую прымеркаванасць маюць некалькі элементаў, унесеных ў Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай краіны. Найперш, гэта велікодныя вербы і пісанкі, але на любым свяце дарэчы аказваюцца і добрая кухня, і караваі, і музыка, і танцы, і рамёствы. Усё гэтыя элементы ёсць сярод нематэрыяльнай культурнай спадчыны вобласці і будуць ярка прадстаўлены для жыхароў і гасцей Гродна і яго ваколіц. 
18 сакавіка, напярэдадні каталіцкай Вербнай нядзелі, у цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Савецкай адбыўся тэматычны кірмаш "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня", падчас якога прайшлі майстар-класы па вырабу велікодных вербаў, пісанак і выцінанак-выбіванак
27 сакавіка ў першы дзень каталіцкага Вялікадня ў гарадскім пасёлку Сапоцкін пройдзе свята пісанкі “Велікоднае сонейка”. 
14 красавіка ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці плануецца правесці свята ткацтва “Ад прадзіва да ткацтва”, прысвечанае рамёствам вобласці. 
22 красавіка, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня, святочны дабрачынны кірмаш з майстар-класамі па вырабу велікодных вербаў, пісанак і выцінанак зноў пройдзе ў гістарычнай частцы горада. 
Каляндарная прымеркаванась многіх элементаў НКС не дазваляе прадставіць ўсе элементы адначасова, бо толькі пасля Вялікага паста, можна распачынаць танцы, надыходзіць час Юраўскага абраду і так, паступова, раскручваецца гадавое кола традыцыйных народных свят. 
Кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры Гродзеншчыны імкнуцца данесці прыгажосць і каштоўнасць народнай спадчыны да моладзі, адмыслова падбіраючы для гэтага сучасныя формы дэманстрацыі і заахвочвання цікавасці, пры гэтым, далікатна ашчаджаюць сутнасць і цэласнасць традыцыйнай спадчыны.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.