Мантаж выставы “Жаночы сусвет” у Раўбічах

Мантаж выставы “Жаночы сусвет” у Раўбічах

У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах мантуецца выстава “Жаночы сусвет”, дзе можна будзе паглядзець традыцыйнае адзенне з Брэстчыны.

На выставе прадстаўлены экспанаты з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Республікі Беларусь.

Ткацтва было не толькі жыццёва неабходным заняткам, але і сродкам адлюстравання эстэтычных уяўленняў нашых бабуль, прасторай для творчасці. Прадучы, жанчыны спявалі, перадавалі жыццёвы вопыт новаму пакаленню, дзяліліся сваімі думкамі ды перажываннямі. Таму самаробныя тканіны ўвабралі ў сябе ўсё багацце народнай культуры, яе самабытнасць і гармонію. Музей запрашае наведнікаў пазнаёміцца з найлепшымі працамі беларускіх майстрых Брэсцкай вобласці, што захоўваліся ў запасніках. Большасць прадметаў ніколі не экспанаваліся! На свае вочы можна пабачыць грацыю і гарманічную прыгажосць традыцыйных беларускіх касцюмаў, ручнікоў, намітак у Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах з 4 сакавіка па 6 мая.

Адкрыццё выставы 4 сакавіка а 13-й гадзіне

Паводле прэс-рэліза музея

Фота з мантажу выставы можна паглядзець тут.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.