Круглы стол «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да мультынацыянальнага файла "Культура валынкі" у Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва»

Круглы стол «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь  да мультынацыянальнага файла "Культура валынкі" у  Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва» 18 лютага 2016 г.ў Інстытуце культуры Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12 (аўд. 47) адбудзецца круглы стол на тэму:"Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да мультынацыянальнага файла "Культура валынкі" у Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (ЮНЭСКА)” 
Да ўдзелу запрошаны навукоўцы, даследчыкі музычнай культуры, музыкі, дудары, грамадскія дзеячы, якія на працягу многіх гадоў вядуць дзейнасць па адраджэнню культуры дуды на Беларусі. 
У праграме:
• знаёмства са зместам мультынацыянальнага файла: "Bagpipe Culture" (“Культура валынкі”). Дадзены элемент нематэрыльнай культурнай спадчыны ў 2015 г. быў уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (ЮНЭСКА);
• асноўныя крытэрыі ўключэння элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рэспрэзентатыўны спіс;
• тэхнічнае забеспячэнне намінацыйнага файла; 
• абмеркаванне сучаснай сітуацыі ў развіцці культуры дуды на Беларусі і неабходных практык захавання традыцыі.
Пачатак работы -14.00 
Пасля паседжання круглага стала адбудзецца прэзентацыя фотаальбома Анатоля Кляшчука 
Карагод беларускіх абрадаў” (у фае на 2-м паверсе, 16.00)

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.