Прэзентацыя фотаальбома "Карагод беларускіх абрадаў" Анатоля Кляшчука

Прэзентацыя фотаальбома "Карагод беларускіх абрадаў" Анатоля Кляшчука Прэзентацыя фотаальбома "Карагод беларускіх абрадаў" Анатоля Кляшчука адбудзецца ў Інстытуце культуры Беларусі 18 лютага, а 16-й гадзіне, ў фае 2-га паверха.
Кніга выйшла у выдавецтве “Беларусь” у 2015 годзе і прызнана лепшым фотаальбомам у намінацыі "Фотапогляд" у рамках конкурсу "Мастацтва кнігі" на ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Аўтар стаў лепшым фотамастаком 2015 года ў персанальнай намінацыі "Майстэрства"!
Віншуем Анатоля Кляшчука з творчымі перамогамі! 
Высока ацэнена праца, што вядзецца некалькі дзесяцігоддзяў, на працягу якіх аўтар падарожнічае па Беларусі, фіксуючы мясцовыя абрады, святы, традыцыі іх правядзення. У выніку на старонках выдання змясцілася паўнавартаснае даследаванне захаванасці традыцыйных беларускіх свят з акцэнтам на іх мясцовыя элементы. 
Многія абрады ўнесены у Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай краіны, але шмат і тых, што яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў і пераймальнікаў. 
Запрашаем на прэзентацыю кнігі ўсіх зацікаўленых беларускай традыцыйнай культурай!

Дадатковая інфармацыя па тэл. 017 2634357, 029 2643767


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.