Пастаянная экспазіцыя Кракаўскага этнаграфічнага музея імя С. Удзела

Пастаянная экспазіцыя Кракаўскага этнаграфічнага музея імя С. Удзела

У раздзеле “Фотагалерэя” сайта змешчаны фотаздымкі пастаяннай экспазіцыі Кракаўскага этнаграфічнага музея імя Севярына Удзела.

Этнаграфічны музей у Кракаве быў адкрыты ў 1911 г. У яго аснову легла калекцыя артэфактаў выкладчыка, этнографа і збіральніка твораў народнага мастацтва Севярына Удзела.

На працягу сотні гадоў бесперапыннага існавання музей займеў зборы, колькасцю перавышаючай 80000 экспанатаў, з іх асноўная частка – польскага паходжання, каля 13% артэфактаў з еўрапейскіх краін (у асноўным гуцульскія, беларускія і балканскія), 11% - экспанаты з-за межаў Еўропы. Большасць аб’ектаў датуюцца XIX і 1-й паловай  XX ст. Вялікую каштоўнасць маюць архіўныя рукапісы, малюнкі, фатаграфіі і шкляныя пласціны, калекцыі паштовак і ўлётак.

Калекцыя прадметаў польскай народнай культуры змешчана ў пастаяннай экспазіцыі музея.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.