Выстава "Каляднікі - пасланцы шчасця" (Люблін)

Выстава "Каляднікі - пасланцы шчасця" (Люблін)

У студзені 2016 г. у Люблінскім замкавым музеі праходзіла выстава “Каляднікі - пасланцы шчасця”, прысвечаная каляднай містэрыі.

У польскай народнай традыцыі Куцця, Каляды святкаваліся заўжды ўрачыста ў асяродку блізкіх. Святкаванне Калядаў доўжылася да Трох Каралёў. Дні і вечары праходзілі са спевамі калядак, сустрэчамі і гульнямі. У такія “шчодрыя дні” (і, нават, да 2 лютага - свята Маці Божай Грамнічнай) ад дома да дома хадзілі каляднікі - групы дзяцей і моладзі ў спецыяльных касцюмах і з адпаведным рэквізітам – зоркай, казой, конікам, шопкай. Каляднікі складалі зычэнні гаспадарам і іх гасцям, забаўлялі святочнымі сцэнкамі, за што атрымлівалі падарункі, грошы і ежу. Лічылася, што каляднікі прыносілі шчасце.

На выставе экспанаваўся рэквізіт любельскіх каляднікаў, у тым ліку лялькі, заснаваныя, перадусім, на народнай традыцыі, аўтарства выбітнага сцэнографа Раймунда Стжэлецкага (1940-1995). Лялькі былі створаныя для спектакля “Польская народная батлейка” тэатра імя Г.-Х. Андэрсана ў Любліне.

Фотаздымкі з выставы тут.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.