Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі"атрымае падтрымку Еўрасаюза як адзін з рэсурсаў ўстойлівага развіцця рэгіёну

Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі"атрымае падтрымку Еўрасаюза як адзін з рэсурсаў ўстойлівага развіцця рэгіёну У Беларусі падведзены вынікі Конкурсу мясцовых ініцыятыў у межах праекта "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі", які звычайна праходзіць штогод у жніўні на Магілёўшчыне, атрымае падтрымку Еўрасаюза як адзін з рэсурсаў ўстойлівага развіцця рэгіёну.
Дрыбінскі раён вядомы народнымі рамёствамі і промысламі.як у Беларусі, так і па за яе межамі. Традыцыя шапавальства ( вырабы з воўны) і тэхналогія пляцення лапцей унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Фестывалі народных промыслаў і раместваў з’яўляюцца адным са сродкаў адраджэння, захавання традыцыйнай культурнай спадчыны Беларусі.

Па матэрыялах інфармацыйнага партала: https://horki.info/

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.