Традыцыйная абрадавая гульня "Ката пячы" у Дзяржынскім раёне адбудзецца 27 лістапада.

Традыцыйная абрадавая гульня "Ката пячы" у Дзяржынскім раёне адбудзецца 27 лістапада. Мясцовая супольнасць аграгарадка Скірмантава вырашыла заявіць ігрышча "Ката пячы", якое трыдыцыйна спраўляюць на Загавенне перад Піліпаўкай, на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці раёна ў нематэрыяльнай сферы. Падрыхтаваны дакументы на разгляд Рэспубліканскай рады, а 27 лістапада прыедуць эксперты, госці, каб ацаніць гумар і таленты ўдзельнікаў гульні, спадчыну, якую яны захавалі.

Танцаў і гульняў у Скірмантава ведаюць шмат, бо захавалі іх да нашага часу два фальклорныя калектывы — “Сваякі” і “Весялуха”. Шмат гадоў яны "пяклі Ката" ў хаце Соф’і Адольфаўны Рэдзько, якая і стварыла гэтыя калектывы. Яна нарадзілася ў в. Грынкевічы, дзе ігрышча “Ката пячы” спраўлялі ў сям’і яе бацькоў, уся яе музычна адораная радня, а таксама жыхары навакольных вёсак. У Скірмантава пераехала з мужам і перадала спеўную, музычную, харэаграфічную спадчыну сваёй роднай вёскі створаным тут калектывам. Ужо 6 гадоў, як няма Соф’і Адольфаўны, але штогод у яе хаце спраўлялася гэтая абрадавая гульня. Сёлета вырашылі стварыць у клубе пакой-музей імя Соф’і Адольфаўны, стылізаваны пад сельскую хату, дзе штогод будзе спраўляцца ігрышча.

Падрабязней пра гэту цікавую гульню, чытайце ў артыкуле Рэгіны Гамзовіч у рубрыцы Каляндар падзей за 27 лістапада.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.