Турэцкая арганізацыя Harmanfolk запрашае беларускія гурты ў Стамбул

Турэцкая арганізацыя Harmanfolk запрашае беларускія гурты ў Стамбул Турэцкая арганізацыя Harmanfolk запрашае беларускія гурты на фестывалі ў Стамбул.
Прадстаўнікі арганізацыі наведалі Беларусь падчас Міжнарожнага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, што прайшоў 11 - 13 лістапада ў Магілёве і спадзяюцца наладзіць супрацоўніцтва.

Падрабязную інфармацыю пра фестывалі можна знайсці ў англамоўным раздзеле сайту.
Сайт арганізацыі ўтрымлівае скарочаную рускую версію.

Падчас магілёўскага форуму Амэр Фэрда Коскан і Балант Узун, прадстаўнікі арганізацыі “Харманфольк”, паведамілі ў інтэрв'ю газеце "Культура": "У Турцыі праходзіць 2100 фестываляў. Наша арганізацыя робіць 8 міжнародных фальклорных, харавых, аркестровых фестываляў штогод у Стамбуле. Мы пачыналі з запрашэння трох замежных гуртоў, а цяпер прыязджае і па 15, з усяго свету, не толькі з Еўропы. У нас было некалькі гуртоў з Мінска, часта запрашаем літоўцаў. Мы часткова аплочваем побыт гасцей у Стамбуле, артысты павінны знайсці грошы на дарогу. Не заўсёды гэта проста. Пра нашыя фестывалі можна даведацца на старонцы harmanfolk.com, ёсць скарочаная руская версія.

Стамбул – аграмадны горад. Бывае складана арганізаваць транспартныя камунікацыі, каб удзельнікі нашых фестываляў усюды траплялі ў час. Але мы працуем над гэтым і ў нас атрымліваецца. Што да ўдзелу ў нашых фестывалях турэцкіх артыстаў, то ўлетку шмат гуртоў хочуць паехаць за мяжу, а не выступаць на хатніх пляцоўках.

Удзельнікі нашых фестываляў часамі наведваюць з выступамі рэгіёны. У Турцыі вельмі цікавае геаграфічнае становішча і адсюль – разнастайнасць традыцыйнай культуры. У старажытнасці шмат плямён прыходзіла на турэцкую зямлю з Азіі, прыносіла сваю культуру. Сёння мы маем у Турцыі больш за 3 тысячы фальклорных танцаў, столькі ж рэгіянальных строяў. Гэта багацце і ў той жа час – выклік".

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.