Другі раённы фэст аўтэнтычнай песні "БАБУЛІ" адбудзецца 8 лістапада ў вёсцы Дарасіно Любанскага раёна.

Другі раённы фэст аўтэнтычнай песні "БАБУЛІ" адбудзецца 8 лістапада ў вёсцы Дарасіно Любанскага раёна. Другі раённы фэст аўтэнтычнай песні "БАБУЛІ" адбудзецца 8 лістапада
ў вёсцы Дарасіно Любанскага раёна.
У праграме - канцэрт-пэзентацыя Любанскіх спеўных традыцый
ад аўтэнтычных фальклорных гуртоў:
"Кацярынка" (в. Дарасіно),
"Павалякі" (в. Обчын),  
"Шчодрык" (в. Рачэнь),
"Журавушка" (в. Ямінск),
"Беражніца" (в. Пласток),
"Хамеліха" (в. Кузьмічы)
"Крані"(в. Атраднае),
"Глыбокія крыніцы" (в. Закальное).
Госці фэсту - спевакі з вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна.
У 2015 годзе гурт "Павалякі" святкуе сваё 40-годдзе, а гурт "Беражніца" - 30-годдзе творчай дзейнасці.
Нагадаем, што традыцыя выканання абрадавых і пазаабрадавых песень Любаншчыны, прадстаўленая ў творчасці аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка“ (в. Ямінск), “Глыбокія крыніцы” (в. Закальное), “Павалякі“ (в. Обчын), з’яўляецца выбітнай з’явай музычнай культуры вуснай традыцыі і ўключана ў Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Пачатак канцэрта - 12.00. Месца правядзення - Дарасінскі СДК.

ЛЮБАНШЧЫНА ЗАПРАШАЕ!

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.