Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Музей як пастаўшчык паслуг: даследуем аўдыторыю, вызначаем мэтавыя групы, распрацоўваем камунікацыі, пашыраем сэрвіс”

Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Музей як пастаўшчык паслуг: даследуем аўдыторыю, вызначаем мэтавыя групы, распрацоўваем камунікацыі, пашыраем сэрвіс”, які адбудзецца 9 лістапада 2015 г. у Інстытуце культуры Беларусі (Мінск, Каліноўскага,12).
Праграма семінара ўключае лекцыйныя і інтэрактыўныя тэматычныя сесіі з удзелам вядучых беларускіх і расійскага экспертаў.
Сваім досведам развіцця альтэрнатыўных формаў адукацыі ў музейным асяроддзі падзеліцца Анастасія Мацюшына, куратар, кіраўнік адукацыйных праграм Музея сучаснага мастацтва «Гараж» (г. Масква). Беларускім музейным спецыялістам будзе прапанавана праграма «Медыятары Гаража», якая з поспехам была прадстаўлена ў дзелавой праграме міжнароднага музейнага форуму «Інтэрмузей -2015».
У рамках семінара адбудзецца абмеркаванне магчымасцяў сучаснага музея як пастаўшчыка якасных паслуг насельніцтву.
Задачы семінара:
• усталяваць перадумовы для фарміравання службы абслугоўвання музейных наведвальнікаў і прапанаваць вызначэнне некаторых тэрмінаў;
• абмеркаваць выгады ад аказання паслуг, якiя прыносяць станоўчы досвед ўсім наведвальнікам;
• абмеркаваць патрэбы розных груп наведвальнікаў;
• разгледзець пытанні кіравання музейнымі аўдыторыямі.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца кіраўнікі і супрацоўнікі беларускіх музеяў, незалежна ад тыпалогіі і ведамаснай падпарадкаванасці.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.
+375 (17) 267 59 38, +375 (17) 263 43 57;
+375 (29) 264 37 67, +375 (29) 350 08 30
Заяўкі дасылаць на адрас:

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.