Навукова-практычны семінар “Ідэнтыфікацыя, дакументаванне і захаванне Сусветнай спадчыны”

Навукова-практычны семінар “Ідэнтыфікацыя, дакументаванне і захаванне Сусветнай спадчыны” Навукова-практычны семінар “Ідэнтыфікацыя, дакументаванне і захаванне Сусветнай спадчыны” адбыўся ў Інстытуце культуры Беларусі 28-30 кастрычніка.
Семінар арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытутам культуры Беларусі, Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць” супольна з універсітэтам Котбус-Зенфтенберг (BTUCS) (ФРГ) і Інстытутам кіравання спадчынай (IHM) (ФРГ) пры падтрымцы Федэральнага міжнароднага дэпартамента (ФРГ).
У рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі аб’ектаў Сусветнай спадчыны Беларусі, уключаных у асноўны і папярэдні спісы, спецыялісты па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, занятыя пытаннямі ідэнтыфікацыя, дакументаваня і захавання Сусветнай культурнай спадчыны.
Нямецкія эксперты падзяліліся сваім досьведам і ідэямі ў сфеоы аховы спадчыны, пазнаёмілі ўдзельнікаў з досьведам практычнага прымянення асноўных палажэнняў Канвенцыі 1972 г. па вызначэнню патэнцыйных аб’ектаў Сусветнай падчыны, правялі скрынінг папярэдніх спісаў. Супольна праведзены крытычны аналіз гэтых аб’ектаў , рызыкі негатыўных уздзеянняў, што ўплываюць на іх, для распрацоўкііх паспяховага захавання і выкарыстання.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.