Выйшла кніга па каляндарнай абраднасці беларусаў

Выйшла кніга па каляндарнай абраднасці беларусаў

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга вядомых айчынных фалькларыстаў Таццяны Валодзінай і Таццяны Кухаронак ““Ядраное жыта гаспадара кліча…”: каляндарны год у абрадах і звычаях”.

У кнізе папулярна распавядаецца пра ўсе традыцыйныя каляндарныя святы, звычаі і абрады Беларусі з іх рэгіянальнымі асаблівасцямі. На багатым фактычным матэрыяле, сабраным аўтарамі падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, дадзена комплекснае ўяўленне пра каляндарную звычаёвасць беларусаў  як найважнейшую сферу і падсістэму  жыццядзейнасці нашага народа, калі  кожны абрад, магічнае дзеянне,  песня або заклічка мелі на мэце паспрыяць будучаму шчодраму ўраджаю, дабрабыту,  моцнаму здароўю.

У гэтым выданні чытач знойдзе апісанні важнейшых святаў на тэрыторыі Беларусі, зробленыя перадусім на аснове палявых запісаў апошніх 10-20 гадоў. У аўтарскі тэкст арганічна ўплятаецца голас Традыцыі – аповяды саміх вясковых жыхароў, іх успаміны, эмоцыі, хваляванні.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.