ЕЎРАПЕЙСКІЯ ДНІ СПАДЧЫНЫ Ў БЕЛАРУСІ - 2015

ЕЎРАПЕЙСКІЯ  ДНІ  СПАДЧЫНЫ Ў БЕЛАРУСІ - 2015

ПРЭС-РЭЛІЗ

ЕЎРАПЕЙСКІЯ  ДНІ  СПАДЧЫНЫ Ў БЕЛАРУСІ 2015

Тэма: “Індустрыяльная спадчына”

Акцыі да Дзён Еўрапейскай спадчыны  ладзіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам культуры Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, ААТ “БелРостІнвестБуд”.

Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Савета Еўропы, Міністэрства спорта і турызму Рэспублікі Беларусь,  супрацоўнікі культурных і адукацыйных устаноў г. Мінска, пасольстваў замежных краін, моладзевых аб’яднанняў, шырокая грамадскасць.

24 верасня 2015 г.

17:00 – 20 00

вул. Кастрычніцкая, 23, дворык кавярні “Лаўка”,  г. Мінск

У праграме мерапрыемстваў:

Урачыстае адкрыццё Дзён Еўрапейская спадчыны ў Беларусі– 2015;

Выстава рэтра-аўтамабілей.

Арт-кірмаш;

Прэзентацыя графіці, прысвечанай “Еўрапейскім дням спадчыны” у Беларусі – 2015;

Выступленне сучасных паэтаў (Віктар Жыбуль, Адам Шостак, Вікторыя Трэнас, Сяржук Мінскевіч)

Адкрыццё выставы фотамастака У.Ф. Суцягіна “Індустрыяльныя сляды”

Прэзентацыя буклета;

Выступленні музычных гуртоў (інфармацыя аб удзеле пэўных груп удакладняецца)

Еўрапейскія дні спадчыны – гэта шырокамаштабная культурная акцыя, якая праводзіцца дзяржавамі, што ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю. Беларусь знаходзіцца ў іх шэрагу. Кожны год краіны-ўдзельніцы Канвенцыі прапануюць уласныя тэмы дадзенага міжнароднага праекта. Еўрапейскія дні спадчыны–2015  у нашай рэспубліцы прысвечаны тэме “Індустрыяльная спадчына”. Індустрыяльная спадчына - гэта неад'емная частка агульнай культурнай спадчыны, якая звязана з сацыяльна-эканамічнай, вытворчай і навукова-тэхнічнай дзейнасцю чалавека. Індустрыяльнае спадчына ўключае ў сябе архітэктуру і канструкцыі гістарычных прамысловых будынкаў і збудаванняў, іх вытворчае абсталяванне, ўзоры прадукцыі і вытворчыя тэхналогіі. Гэта прадукт дзейнасці індустрыяльнай і даіндустрыяльнай фазы развіцця грамадства і ён забяспечвае гісторыка-культурную пераемнасць. У апошнія дзесяцігоддзі пытанні захавання індустрыяльнай спадчыны набылі ў свеце  вялікую значнасць і актуальнасць. Рухаючымі сіламі гэтых працэсаў сталі імклівыя змены ў сферы вытворчасці, калі грамадства ў розных краінах пераходзіць ад індустрыяльнай да постіндустрыяльнай стадыі, прамысловыя прадпрыемствы закрываюць, і паўстае пытанне, што рабіць далей з іх будынкамі і абсталяваннем. Адбываецца працэс гуманізацыі грамадскай свядомасці, узрастае цікавасць грамадскасці да гісторыі і культуры, у тым ліку індустрыяльнай, прычым не толькі рэгіянальнай або нацыянальнай, але і сусветнай. Ўзмацняецца цікавасць да выкарыстання індустрыяльнай спадчыны ў адукацыйных і турысцкіх мэтах.  

Таму сёння актуальнасць набывае пытанне далікатнага ўключэння прамысловай спадчыны Беларусі ў сучасны кантэкст жыцця, у тым ліку і ў турыстычную сферу.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.