Рамесніцкі летнік на Пцічы

Рамесніцкі летнік на Пцічы

Ужо чацверты год запар усе жадаючыя змогуць засвоіць традыцыйныя беларускія рамесніцкія заняткі на беразе ракі Пціч. Ён адбудзецца з 15 па 19 ліпеня.  У цэнтры ўвагі характэрныя для дадзенай мясцовасці лазапляценне і выраб посуду з дрэва. Таксама для ўсіх ахвочых упершыню будуць праведзеныя майстар-класы па засвойванню тэхнікі фарбавання тканін і нітак.

Каментуе арганізатар летніка Ганна Рубчэня, - “У гэтым годзе да нас завітае Сяргей Георгіевіч Выскварка - спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце, традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву "Верабейкі" і навучыць рабіць выцінанкі. Вечары займуць міні-этнаграфічныя паходы, спевы і танцы, а завершыць летнік выніковы канцэрт”.

Лозунг летніка – “Лаза – гэта проста і натуральна!” Арганізатары хочуць паказаць, што засвоіць рамесніцкі занятак можа кожны, як вясковы маладзён, так і просты мінчук.

За тры гады існавання летніка ў ім паўдзельнічала каля 50 чалавек, не ўлічваючы мясцовых дзяцей, якія штогод з цікаўнасцю назіраюць за майстар-класамі. Выніковы канцэрт удзельнікаў летніка стаў чаканым святам для мясцовых жыхароў.

Рамесніцкі летнік будзе праводзіцца на беразе ракі Пціч, побач з вёскай Азярычына, Пухавіцкага раёна, Мінскай вобласці (35 км. ад Мінску, у 2 км ад в. Дудуткі). Можна далучыцца да афіцыйных суполак у Фэйсбук і Ўкантакце.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.