Абласны семінар па нематэрыяльнай культурнай спадчыне Гомельшчыны

Абласны семінар па нематэрыяльнай культурнай спадчыне Гомельшчыны

5–6 мая 2015 г. у Жыткавіцкім раёне ўстанова “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкама праводзяць абласны семінар, прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне Гомельшчыны.

На семінары будзе абмеркаваны стан элементаў, якія ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, а таксама тыя элементы, якія ў перспектыве могуць быць уключаны ў гэты спіс.

Удзельнікам семінара прапануецца знаёмства ў натуральных умовах з нематэрыяльнымі каштоўнасцямі Жыткавіцкай зямлі: абрадам “Юраўскі карагод” у вёсцы Пагост і спеўным стылем Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі ў аграгарадку Рычоў; наведванне аб’ектаў гісторыка-культурнага і рэлігійнага турызму старажытнага горада Тураў. Праграма семінара прадугледжвае працу фотавыставы абрадавай атрыбутыкі Гомельшчыны, выставы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вёскі Пагост і суседніх вёсак, а таксама выступленні фальклорных калектываў Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці, Любанскага раёна Мінскай вобласці і Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Па пытаннях удзелу ў семінары звяртацца ў аддзел традыцыйнай культуры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці па тэл.: 80232 77 50 95.

Фота І.В. Глушэц. Юр'е ў Пагосце, 6 мая 2012 г.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.