Традыцыйнае афрыканскае мастацтва з калекцыі Брытанскага музея

Традыцыйнае афрыканскае мастацтва з калекцыі Брытанскага музея

Афрыканскія галерэі Sainsbury былі адкрыты ў Брытанскім музеі ў 2001 г. Калекцыя музея налічвае больш за 200 000 артэфактаў з Афрыкі, якія рэпрэзентуюць розныя аспекты культурнага жыцця кантынента розных гістарычных перыядаў. Тут прадстаўлены асобныя знакавыя творы сучасных аўтараў, артэфакты традыцыйнага мастацтва (тэкстыль, кераміка, прадметы побытавага ўжытку, скульптура, маскі), археалогія, зброя, ювелірныя вырабы.

Некаторыя цікавыя прадметы з калекцыі. 

Мемарыяльная дошка, адлітая ў латуні (Нігерыя, XVI ст.), з фасаду каралеўскага палаца. Верагодна, была прымацавана да калонаў, якія падтрымлівалі дах палаца.

Карціна “Каранацыя Haile Selassie”  (Эфіопія, 1930) – прыклад свецкай жывапіснай традыцыі, якая пачалася ў 1920 г. і вырасла са старажытнай традыцыі рэлігійнага жывапісу эфіопскай праваслаўнай царквы. На карціне – святкаванне каранацыі імператара, дзе ўсе персанажы ўвасобленыя ў вобразах жывёл. Стылістычна і  кампазіцыйна малюнак блізкі да інтэрпрэтацыі біблейскага сюжэта апошняй вячэры ў еўрапейскім мастацтве. Біблейская тэма тут, відавочна, мае палітычныя канатацыі, а  малюнак напісаны ў духу эфіопскіх мастакоў 20—30-х гг. ХХ ст.

Пара дзвярных панэляў (Нігерыя, 1910–1914) была выразана разьбяром Оловэ для царскага палаца ў Ікер. Оловэ быў вядомым мастаком, які ствараў скульптуры для каралеўскіх патронаў. Сёння ён разглядаецца многімі як адзін з найбольш значных мастакоў Yoruba XX ст. Яго асабісты стыль разьбы прадстаўляў інавацыйныя тэхналогіі, якія падкрэслівалі тэкстуру і рух, даволі адважнае выкарыстанне колеру, адыход ад канонаў (галава фігуры часта звернутая да гледача).

Дрэва Жыцця. У канцы ХХ ст. Мазамбік пакутаваў ад войнаў і стыхійных бедстваў. Пасля заканчэння ўзброенай барацьбы за незалежнасць ад каланіяльнага праўлення краіна перажыла грамадзянскую вайну (1976–1992). Па вайне зброя была параскідана па ўсёй тэрыторыі Мазамбіка.

У 1995 г. быў зладжаны праект “Трансфармацыя зброі ў інструменты”: жыхарам прапанавалі здаць зброю ў абмен на інструменты і прылады працы (плугі, ровары, швейныя машынкі  і інш.). Вядомы выпадак, калі цэлая вёска раззброілася, за што атрымала ў карыстанне трактар. Затым групай мастакоў з Мапута некаторая зброя была распілена і з яе створана скульптура – Дрэва Жыцця.

Маска слана (mbap mteng) (Камерун, XX ст.). Маска слана з тэкстылю і ракавін, створаная аказіянальна для ўладарання над жывёльным светам.

Драўляная чырвоная маска супольнасці Чэвава (Малаві, кан. ХХ ст.) сімвалізуе сабой кіраўніка суседняга племені. Ва ўяўленнях Чэва прадстаўнікі іншых супольнасцей – “істоты куста” як і дзікія жывёлы.

Фотаздымкі тут.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.