V Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

V Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

2-4 кастрычніка 2015 г. ў Коўна (Літва) адбудзецца V Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.

У межах Кангрэсу запланавана панэль “Беларуская традыцыйная культура: лакальныя варыянты на агульнаэтнічным фоне” (каардынатар — Уладзімір Лобач). 

Актуальныя даследванні ў галіне народазнаўства выразна паказваюць, што беларуская традыцыйная культура функцыянуе і рэпрэзэнтуе сябе выключна ў лакальных формах, што мае на ўвеце і высокую ступень яе варыятыўнасці. Адсюль заўважнае зьмяшчэньне даследчыцкіх акцэнтаў на вывучэньне арэальных форм народнай культуры. З другога боку, падкрэсленая цікаўнасць шэрагу даследчыкаў толькі да «свайго» рэгіёну спараджае праблему тэарэтычнага асэнсавання агульнаэтнічных асноў традыцыйнай культуры як у дыяхроннай, так і сінхроннай перспектыве.

Дэдлайн падачы заявак — 18 траўня 2015 г.

Падрабязнасці ўдзелу тут.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.