Круглы стол, прысвечаны памяці Зінаіды Мажэйкі

Круглы стол, прысвечаны памяці Зінаіды Мажэйкі

14 сакавіка 2015 (субота) з 12.00 да 15.00 у канферэнц-зале бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (Рабкораўская, 17) адбудзецца «круглы стол» «Роля асобы ў захаванні экалогіі традыцыйнай культуры», прысвечаны памяці беларусазнаўцы, этнамузыколага і аўдыявізуальнага антраполага Зінаіды Мажэйкі.

Доктар мастацтвазнаўства Зінаіда Мажэйка лічыла сябе прадстаўніком сістэмна-тыпалагічнай інтанацыйнай школы Яўгена Гіпіуса (у этнамузыкалогіі) і сацыякультурна-антрапалагічнай школы Ленарта Мэры (у этнакінематаграфіі); з’яўлялася сябрам саюзаў кампазітараў, кінематаграфістаў, музычных дзеячаў Беларусі; сябрам міжнародных камісій IOV, Амерыканскага біяграфічнага інстытута, Інтэрнацыянальнага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы.

Кола пытанняў, якое ўзнімаюць арганізатары «круглага стала» (прадстаўнікі БДУКМ, БДАМ, НАН Беларусі, СЭТ, калегі і сябры даследчыцы): навуковая спадчына З. Мажэйкі; захады па ўшанаванню памяці З. Мажэйкі; сучасны стан этнічнай культуры беларусаў і захаванне экалогіі традыцыйнай культуры паводле навуковага тэстаменту З. Мажэйкі.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.