Дапаўненне інвентара НКС (абрад "Куры" з Клічаўскага р-на)

Дапаўненне інвентара НКС (абрад "Куры" з Клічаўскага р-на)

Звесткі пра элемент "Дзіцячы калядны абрад “Куры”Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці" ў інвентары НКС папоўніліся песняй з архіву РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" (гл. раздзел “Аўдыёфіксацыя”). Песня “А куры не пейце рана” выконваецца дзецьмі падчас абыходу двароў. Была запісана Аляксеем Глушко ў в. Віркаў ад Надзеі Каледзіч падчас экспедыцыі РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" па Клічаўскім раёне ў 2011 г.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.