Конкурс беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА - 2015”

Конкурс беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА - 2015”

Конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА - 2015” адбудзецца 8 лютага 2015 г. ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі (Старавіленкі тракт, 41, Мармуровая зала). Пачатак аб 11.00. Усе гледачы змогуць далучыцца да агульных танцаў пад час паўз і перапынкаў у спаборніцтвах.

Творчыя спаборніцтвы танцавальных пар адбудуцца ў трох узроставых групах: юнацкай ад 15 гадоў, дарослай ад 21 году і старэйшай ад 51 году, па праграме з 20 самых вядомых і арыгінальных беларускіх танцаў. Конкурс складаецца з І і ІІ тура (з 11.00), Фінала і Конкурса салістаў (з 15.00). У конкурсе прымаюць удзел танцавальныя пары з розных рэгіёнаў Беларусі. Выступленні канкурсантаў суправаджаюць інструментальныя ансамблі народнай музыкі.

Мэты конкурсу — аднаўленне, захаванне, падтрымка, і папулярызацыя беларускай народнай танцавальнай культуры сярод моладзі і дарослых, стварэнне ўмоваў для пераймання ўзораў традыцыйнага танца ад носьбітаў мастацкіх традыцый старэйшага ўзросту.

Конкурс беларускіх танцаў “МЯЦЕЛІЦА” працягвае традыцыі Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» і ўжо другі раз праводзіцца ў сталіцы. Кіраўнік конкурсных праектаў Мікалай Козенка — нястомны даследчык аўтэнтычнага беларускага танца, Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Арганізатары сёлетняй “МЯЦЕЛІЦЫ” – Школа традыцыйнага мастацтва гурта “GUDA” супольна з Беларускім фондам культуры і Мінскім дзяржаўным Палацам дзяцей і моладзі. Імпрэзу падтрымлівае рэстаран беларускай кухні “Камяніца” і кафэ “Агінскі”.

Акрэдытацыя журналістаў па тэлефоне +375295300897

Зміцер Гуд, прэс-сакратар  

Фотаздымкі з "Мяцеліцы-2014" можна паглядзець тут.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.