Уручаная Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Уручаная Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

9 студзеня ўручаная спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Сярод іншых, прэміі былі ўручаныя:

аўтарскаму калектыву ў складзе Боганевай Алены Міхайлаўны, супрацоўніка дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, Варфаламеевай Тамары Барысаўны, старшага навуковага супрацоўніка гэтай навуковай установы, і Козенкі Мікалая Аляксеевіча, педагога дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі “Ветразь” Кастрычніцкага раёна г. Мінска, — за стварэнне фундаментальнага навуковага 6-томнага выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”;

аўтарскаму калектыву ў складзе Дамнянковай Людмілы Уладзіміраўны, дацэнта кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, Лабковіча Пятра Віктаравіча, дырэктара творча-эксперыментальнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ГУДАРТ”, і Лазукі Барыса Андрэевіча, загадчыка аддзела старажытнабеларускай культуры дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, — за вялікую навуковую і творчую працу па адраджэнні традыцый нацыянальнай культуры і асабісты ўклад у стварэнне экспазіцыі музея гісторыі слуцкіх паясоў на базе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства мастацкіх вырабаў “Слуцкія паясы” ў г. Слуцку Мінскай вобласці;

калектыву Неглюбскага сельскага цэнтра ткацтва Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці — за значныя дасягненні ў справе адраджэння і развіцця народных рамёстваў, захаванне і папулярызацыю традыцыйных тэхналогій вытворчасці неглюбскіх ручнікоў.

Віншуем усіх лаўрэатаў, а таксама астатніх супрацоўнікаў аўтарскага калектыву выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”: В. І. Басько, І. І. Крука, Т. І. Кухаронак, В. І. Лабачэўскую, В. С. Цітова, Н. А. Бабровіч, Л. У. Вакар, І. С. Катвіцкую, І. В. Мазюк, І. Ю. Смірнову, Т. В. Валодзіну, М. М. Віннікаву. На жаль, ужо няма сярод нас М. Ф. Раманюка і У. М. Сысова, чые матэрыялы таксама выкарыстоўваліся для выдання.

Па матэрыяле газеты "Культура"

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.