"Майстэрня танцаў" на Філфаку БДУ

"Майстэрня танцаў" на Філфаку БДУ Танцавальная суполка "Guda" разам з кафедрай фізічнай культуры і спорту БДУ 26 лістапада запрашаюць на вечарыну "Майстэрня танцаў".

У праграме вечарыны: майстар-класы па традыцыйных народных танцах, гуртавыя танцы, гульні і спевы.

Вечарына адбудзецца на Філалагічным факультэце БДУ па адрасе: вул. К. Маркса, 31 (фае актавай залі на 1-м паверсе). Пачатак а 18-й. Уваход вольны!

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.