Дні Еўрапейскай Спадчыны ў Беларусі 2014 г.

Дні Еўрапейскай Спадчыны ў Беларусі 2014 г.

Дні Еўрапейскай Спадчыны 2014 г. праходзяць пад дэвізам «Прастора горада: пляцоўка для дзеяння». Святочная імпрэза ў гонар гэтай падзеі адбудзецца 18 верасня, а 17-й гадзіне, у будынку Мінскай гарадской ратушы (пл. Свабоды 2а). У праграме мерапрыемства: прэзентацыя буклета, прысвечанага тэме гэтага года, публічныя лекцыі «Гістарычны цэнтр горада: новае і старое» (Вадзім Гліннік, архітэктар), «Новыя мастацкія практыкі ў гарадскіх прасторах» (Павел Вайніцкі, скульптар) і канцэртная праграма.

Арганізатарамі імпрэзы з’яўляюцца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут культуры Беларусі, фонд «Культурная спадчына і сучаснаць».

«Агульная спадчына Еўропы складаецца з усіх форм культурнай спадчыны ў Еўропе, якія разам складаюць агульную крыніцу памяці, разумення, самабытнасці, еднасці і творчасці, а таксама і ідэалаў, прынцыпаў і каштоўнасцей, якія нарадзіліся з вопыту, назапашанага дзякуючы прагрэсу і канфліктам мінулага, і спрыяюць развіццю мірнага і стабільнага грамадства, заснаванага на павазе праў чалавека, дэмакратыі і верхавенства закона».

Канвенцыя Савета Еўропы аб значнасці культурнай спадчыны для грамадства. Фаро, 27 кастрычніка 2005 г.

Пачынаючы з 1984 г. ў Еўропе праводзіцца шмат культурных акцый, звязаных з адкрытым наведваннем гістарычных помнікаў, якія звычайна зачынены для масавай публікі. У 1991 г. Савет Еўропы афіцыйна абвесціў стварэнне такога агульнаеўрапейскага свята як «Дні Еўрапейскай Спадчыны». У Беларусі яны ладзяцца са дня падпісання нашай краінай Еўрапейскай  культурнай канвенцыі 18 красавіка 1993 г.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.