Фэст "Багач" пройдзе ў Вязынцы 20 верасня

Фэст "Багач" пройдзе ў Вязынцы 20 верасня

Ужо другім разам РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" і Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы запрашаюць адзначыць традыцыйнае свята Багач, якое сёлета адбудзецца ў Вязынцы 20 верасня. Пачатак – а 12-й гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агню – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача. Таму гэтым годам зноў просяць усіх гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня. На свяце можна будзе пачуць дажынкавыя песні ад гуртоў "Сухадроўка", "Рутвіца", "Мярэжа", "Горынь", "Варган" і "Guda", пагуляць разам з дзецьмі на дзіцячай пляцоўцы, набыць на кірмашы што-небудзь цікавае/смачнае/прыгожае, паслухаць інструментальную музыку (запрошаныя музыкі – Яўген Барышнікаў, Дар'я Зуева, Вінцэнт Янчы, Віктар Шыпкоў, Вераніка Анцілеўская) і патаньчыць разам з клубам "Сіта", а таксама пакаштаваць стравы народнай кухні. 

https://www.facebook.com/events/1474916942779748/


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.