Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня"

Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня"
“БЕРАГІНЯ” – адзіны на Беларусі сістэмны, комплексны, шматузроўневы фестываль, які пастаянна развіваецца.
Грунтуецца на прынцыпах выяўлення, аднаўлення, пераймання, папулярызацыі шматлікіх праяў традыцыйнага 
народнага мастацтва сваёй малой радзімы. 
Скіраваны на дзяцей, падлеткаў, моладзь, носьбітаў мастацкіх традыцый.

19––22 чэрвеня  2014 г. у гардскім пасёлку Акцябрскі (Рудабелка) Гомельскай вобласці ладзіўся VIII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”.
Аўтар ідэі, навуковы і мастацкі кіраўнік праекта – Козенка Мікалай Аляксеевіч
дырэктар – Беразоўская Святлана Анатольеўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Акцябрскага райвыканкама,
галоўны рэжысёр – Дудчанка Мікалай Рыгоравіч.




У фестывалі прынялі ўдзел 21 фальклорны калектыў (звыш 500 чалавек). У іх ліку ў праектах:
  • “Турнір дзіцячых фальклорных калектываў” (VI) – 6;
  • “Агляд-прэзентацыя калектываў-гасцей фестывалю” – 9;
  • “Прэзентацыя аўтэнтычных гуртоў” – 6;
  • “Рэспублікаскі конкур пар–выканаўцаў беларускіх народных побытавых танцаў” (ХІІ) – 64 пары;
  • “Конкурс пар на лепшае выкананне беларускіх традыцыйных народных танцаў” (“Лявоніха”, “Мікіта”, “Полька”) – 12 пар (фінал);
  • Свята народнай творчасці “Рудабельскі кірмаш” – 9 падвор’яў.

Фестываль віталі:
– Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў,
– Начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Ірына Даўгала,
– старшыня Акцябрскага райвыканкама Гомельскай вобласці Генадзій Сімановіч,
– старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры” Уладзімір Гілеп
 
Рашэннем экспертнага савета фестывалю пераможцамі сталі:

VI РЭСПУБЛІКАНСКІ ТУРНІР ДЗІЦЯЧЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ

Дыпломамі Лаўрэата і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны калектывы і іх караўнікі:

I ступені – узорны фальклорны ансамбль “Цярэшкавы шчодрыкі” Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць;
мастацкі кіраўнік Галавачэнка Святлана Мікалаеўна
II ступені – дзіцячы клуб аматараў фальклору “Вясковая табала” Хаціслаўскага сельскага дома культуры, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць;
мастацкі кіраўнік – Хомік Галіна Іванаўна
III ступені – узорны фальклорны гурт “Купалачка” Дзмітраўскага філіала дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава”, Клічаўскі раён, Магілеўская вобласць; мастацкі кіраўнік – Коктыш Наталля Васільеўна.

XII РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС ПАР-ВЫКАНАЎЦАЎ НАРОДНЫХ ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАЎ:

Дыпломамі Лаўрэата і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны танцавальныя пары (у чатырох узроставых групах) і кіраўнікі, якія іх  падрыхтавалі:

                         5–6 класы
I ступені – Дайнека Ілля, Ляпко Валерыя – узорны фальклорны ансамбль “Праменьчыкі” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.п.Акцябрскі”, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Семілет Ірына Валянцінаўна.
II ступені – Ахраменка Ягор, Бабаед Ірына – узорны фальклорны ансамбль “Праменьчыкі” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.п.Акцябрскі”, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Семілет Ірына Валянцінаўна
III ступені – Ліневіч Багдан, Выскварка Арына – дзіцячы фальклорны ансамбль “Жэўжык” Любанскага раённага цэнтра культуры, г. Любань, Мінская вобласць.
Кіраўнік – Выскварка Сяргей Георгіевіч

                         7–8 класы
I ступені – Астаповіч Міхаіл, Байкова Анастасія – удзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Лянок” дзяржаўнай установы адукацыі “Пратасевіцкая дзіцячая школа мастацтваў”, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць
Кіраўнік – Еўдакімовіч Наталля Анатольеўна
II ступені – Усольцаў Мікіта, Сядзько Лізавета – удзельнікі гурта народнага побытавага танца “ФЭСТ” Пярэдзелкоўскага Цэнтра культуры і вольнага часу, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Івахненка Алена Леанідаўна
III ступені – Барадзін Мікіта, Барысенка Вікторыя – удзельнікі ўзорнага фальклорнага гурта “Купалачка” Дзмітраўскага філіяла дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічаў”, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць.
Кіраўнік – Маісеенка Жана Уладзіміраўна

                         Моладзь
I ступені – Жулега Мікіта, Ліхашапка Екацярына – удзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Рудабельскія зорачкі” дзяржаўнай установы культуры “Акцябрскі цэнтр вольнага часу”, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Дульская Вольга Гаўрылаўна
II ступені – Барадаўка Алег, Русаковіч Надзея – удзельнікі народнага ансамбля беларускай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага сельскага дома культуры, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць
Кіраўнік – Еўдакімовіч Наталля Анатольеўна
III ступені – Говар Аляксандр, Жэленгоўская Дар’я – удзельнікі фальклорнага гурта “Крыніца” Капаткевіцкага гарадскага дома культуры, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Суботка Ядвіга Іванаўна

                         Носьбіты
I ступені – Адаміч Васіль, Вабішчэвіч Галіна – удзельнікі фальклорнага гурта “Лявоніха” Капаткевіцкага гарадскога дома культуры, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік Суботка Ядвіга Іванаўна
II ступені – Акуліч Пётр, Акуліч Зінаіда – удзельнікі фальклорнага калектыва Прыбалавіцкага сельскага дома культуры, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць
Кіраўнік – Дрынеўскі Леанід Аляксандравіч
III ступені – Гараўцоў Эдуард, Міронава Жана – удзельнікі фальклорнага калектыва Новалукскага і Кіцінскага СДК, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Тараканава Марына Леанідаўна.

КОНКУРС ПАР НА ЛЕПШАЕ ВЫКАНАННЕ БЕЛАРУСКІХ ТРАДЫЦЫЙНЫХ НАРОДНЫХ ТАНЦАЎ: “ЛЯВОНІХА”, “МІКІТА”, “ПОЛЬКА”

Дыпломамі За лепшае выкананне танца “ЛЯВОНІХА” узнагароджаны:

                         5–6 класы
Дайнека Ілля, Ляпко Валерыя – узорны фальклорны ансамбль “Праменьчыкі”, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.п.Акцябрскі”, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Семілет Ірына Валянцінаўна

                          7–8 класы
Астаповіч Міхаіл, Байкова Анастасія – узорны фальклорны ансамбль “Лянок”, ДУА “Пратасевіцкая дзіцячая школа мастацтваў” Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць
Кіраўнік – Еўдакімовіч Наталля Анатольеўна

                          Моладзь
Барадаўка Алег, Русаковіч Надзея – народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Сузор’е”, Пратасевіцкі сельскі дом культуры, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць.
Кіраўнік – Еўдакімовіч Наталля Анатольеўна

                          Носьбіты
Адаміч Васіль, Вабішчэвіч Галіна – удзельнікі фальклорнага гурта “Лявоніха”, Капаткевіцкага гарадскога дома культуры, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць
Кіраўнік Суботка Ядвіга Іванаўна.
 
Дыпломамі За лепшае выкананне танца “МІКІТА” узнагароджаны:

                          7–8 класы
Барадзін Мікіта, Барысенка Вікторыя – узорны фальклорны гурт “Купалачка”, Дзітраўскі філіял ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічаў”, Магілёўская вобласць. Кіраўнік Маісеенка – Жана Уладзіміраўна.

                         Моладзь
Жулега Мікіта, Ліхашапка Екацярына - узорны фальклорны ансамбль “Рудабельскія зорачкі”, ДУК “Акцябрскі  цэнтр вольнага часу”, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Дульская Вольга Гаўрылаўна
 
Дыпломамі За лепшае выкананне танца “ПОЛЬКА” узнагароджаны:

                         5–6 клас
Дайнека Ілля, Ляпко Валерыя – узорны фальклорны ансамбль “Праменьчыкі”, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.п.Акцябрскі”, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Семілет Ірына Валянцінаўна
 
                         7–8 клас
Астаповіч Міхаіл, Байкова Анастасія – узорны фальклорны ансамбль “Лянок”, ДУА “Пратасевіцкая дзіцячая школа мастацтваў” Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць
Кіраўнік – Еўдакімовіч Наталля Анатольеўна
 
                         Моладзь
Жулега Мікіта, Ліхашапка Екацярына – узорны фальклорны ансамбль “Рудабельскія зорачкі”, ДУК “Акцябрскі  цэнтр вольнага часу”, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць.
Кіраўнік – Дульская Вольга Гаўрылаўна
 
                         Носьбіты
Адаміч Васіль, Вабішчэвіч Галіна – удзельнікі фальклорнага гурта “Лявоніха”, Капаткевіцкага гарадскога дома культуры, Гомельская вобласць
Кіраўнік – Суботка Ядвіга Іванаўна
Акуліч Пётр, Акуліч Зінаіда – Прыбалавіцкі СДК, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць
Кіраўнік – Дрынеўскі Леанід Аляксандравіч

АГЛЯД-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КАЛЕКТЫВАЎ–ГАСЦЕЙ ФЕСТЫВАЛЮ

ДЫПЛОМАМ Лаўрэата I ступені “За захаванне этнамузычнай спадчыны беларусаў” і каштоўным падарункам узнагароджаны:
 
Фальклорны ансамбль “Талака” установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” г. Мінск, мастацкі кіраўнік – Вячаслаў Калацэй.
Фальклорны ансамбль “Страла” установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” г. Мінск, мастацкі кіраўнік – Эвеліна Шчадрына.
Фальклорны ансамбль “Вяснянка” установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” г. Мінск, мастацкі кіраўнік – Эвеліна Шчадрына.
Фальклорны ансамбль “Этна-Суполка” установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” г. Мінск, мастацкі кіраўнік – Таццяна Пладунова.
Музычны праект “Ягорава Гара” г. Гомель, мастацкі кіраўнік – Ірына Глушэц.
Фальклорны гурт “Guda” г. Мінск, мастацкі кіраўнік – Вікторыя Міхно.
Узорны фальклорны ансамбль “Праменчыкі” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі”, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць, мастацкі кіраўнік – Ірына Семілет.
Узорны фальклорны ансамбль “Рудабельскія зорачкі” дзяржаўнай установы культуры “Акцябрскі цэнтр дасуга”, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць, мастацкі кіраўнік – Вольга Дульская.
 
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЎТЭНТЫЧНЫХ ГУРТОЎ

ДЫПЛОМАМ “За захаванне рэгіянальнай этнаграфічнай музычнай спадчыны” і каштоўным падарункам” узнагароджаны:
 
Народны фальклорны калектыў “Крыніца” Янкавіцкага сельскага дома культуры Расонскага раёна, Віцебская вобласць, кіраўнік – Надзея Канстанцінаўна Кавалёва.
Народны фальклорны ансамбль “Дубравіца” Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры Жыткавіцкі раёна, Гомельская вобласць, кіраўнік – Ганна Мікалаеўна Буряк.
Аўтэнтычны гурт “Купалінка” Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці Акцябрскага раёна, Гомельская вобласць, кіраўнік – Катлярова Святлана Міхайлаўна.
Аўтэнтычны гурт “Перазвоны” дзяржаўнай установы культуры “Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна”, Гомельская вобласць, кіраўнік – Алена Ігнатаўна Агейчык.
Народны фальклорны ансамбль “Хаціславяне” Хаціслаўскага сельскага дома культуры Маларыцкага раёна, Брэсцкай вобласці, кіраўнік – Хомік Галіна Іванаўна.
Народны фальклорны калектыў “Паршынскія зоры” Паршынскага цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”, Магілёўская вобласць, кіраўнік – Любава Васільеўна Владыка.
 Народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Набіліцы” Баранаўскага сельскага клуба Старадарожскага раёна, Мінская вобласць, кіраўнік – Вольга Рыгораўна Мемус.
 
СВЯТА-КІРМАШ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ (“РУДАБЕЛЬСКІ КІРМАШ”)

 Дыпломамі “За самабытнасць і папулярызацыю мастацкіх традыцый свайго краю” узнагароджаны:
 
1. Падвор’е  дзяржаўнай ўстановы культуры “Акцябрскі раённы дом рамёстваў”, дырэктар –Таццяна Васільеўна Халадок.
2. Падвор’е дзяржаўнаых устаноў культуры Пратасаўскага сельвыканкама Акцябрскага раёна, кіраўнік – Валенціна Іванаўна Касько.
3. Падвор’е дзяржаўных устаноў культуры Краснаслабодскага сельвыканкама Акцябрскага раёна, кіраўнік – Таццяна Анатолеўна Маладзянава.
4. Падвор’е дзяржаўных устаноў культуры Акцябрскага сельвыканкама Акцябрскага раёна, кіраўнік – Марыя Яўгенаўна Барысенка.
5. Падвор’е дзяржаўных устаноў культуры Парэцкага сельвыканкама Акцябрскага раёна, кіраўнік – Ірына Мікалаеўна Паўлава.
6. Падвор’е дзяржаўных устаноў культуры Ляскавіцкага  сельвыканкама Акцябрскага раёна, кіраўнік – Валянціна Іванаўна Сідаровіч.
7. Падвор’е дзяржаўных устаноў культуры Валосавіцкага  сельвыканкама Акцябрскага раёна, кіраўнік – Валянціна Цярэнцеўна Кульбіцкая.
8  Падвор’е дзяржаўных устаноў культуры Любанскага сельвыканкама Акцябрскага раёна, кіраўнік – Таццяна Віктараўна Кур’ян.
9. Падвор’е дзяржаўных устаноў культуры Ламавічскага сельвыканкама Акцябрскага раёна, кіраўнік – Агейчык Алена Ігнатаўна.

 УЗНАГАРОДЫ ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ

“БЕЛАРУСКІ ФОНД КУЛЬТУРЫ”:
 
Граматай Беларускага фонду культуры ўзнагароджаны:
 

“За майстэрства мастацкага чытання”:
Нікітка Сяргей – удзельнік узорнага фальклорнага ансамбля  “Цярэшкавы шчодрыкі” Расветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць. Кіраўнік – Галавачэнка Святлана Мікалаеўна;
Клімовіч Яна – удзельніца  дзіцячага фальклорнага гурта “Валошкі” Новінскага сельскага дома культуры, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць. Кіраўнік – Клімовіч Ніна Дзмітрыеўна;
Марына Бяльчук – удзельніца дзіцячага клуба аматараў фальклору “Вясковая табала” Хаціслаўскага сельскага дома культуры, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць. Кіраўнік – Хомік Галіна Іванаўна.
 
“За захаванне мясцовай спеўнай традыцыі”:
Уладзіслаў Кручкоў – удзельнік узорнага фальклорнага ансамбля “Цярэшкавы шчодрыкі” Расветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць. Кіраўнік – Галавачэнка Святлана Мікалаеўна;
Марына Бяльчук – удзельніца дзіцячага клуба аматараў фальклору “Вясковая табала” Хаціслаўскага сельскага дома культуры, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць. Кіраўнік – Хомік Галіна Іванаўна.
 
“За захаванне музычнай інструментальнай традыцыі”:
Марыя Сеннікава – удзельніца ўзорнага фальклорнага ансамбля “Лецейка” дзяржаўнай установы культуры “Гомельская школа мастацтваў Полацкага раёна”, Полацкі раён, Віцебская вобласць. Кіраўнік – Максіменка Наталля Канстанцінаўна
***

Пад час фестывалю праведзены:
“Рудабельскае Купалле”, рэспубліканскане народнае свята;
“Рудабельскі кірмаш”, свята-кірмаш народнай творчасці;
”Творчая майстэрня” з удзелам экспертаў фестывалю і кіраўнікоў фальклорных калектываў (гл. файл “Творчая майстэрня”);
“Круглы стол” «Фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” – 20-гадовы шлях». Па выніках працы  круглага стала прынята Рэзалюцыя і зацверджана Канцэпцыя ІХ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва  “Берагіня”, 2014–2016 гг.”.

Па выніках фестывалю змешчаны змястоўныя артыкулы ў рэспубліканскіх газетах: “Культура”,№ 26, 28 чэрвеня 2014 г.; “Літаратура і мастацтва”, № 25, 27 чэрвеня 2014 г.; “Настаўніцкая газета”, 28 чэрвеня 2014 г; “Краязнаўчая газета”, № 24(521), чэрвень, 2014 г.), Гомельскай абласной, мясцовай Акцябрскай сродках масавай інфармацыі, а таксама ход фестывалю асвятлаў канал “Культура” Белтэлерадыёкампаніі (карэспандэнт Аляксандра Макарэвіч).

Новае на фестывалі “Берагіня-2014”:
да VIII Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” распрацаваны сімвалы –– Сцяг і Штандарт; 
у ХІІ рэспубліканскім конкурсе пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў, які з’яўляецца часткай фестывалю, удзельнічалі танцоры ў новай намінацыі – “Каму за 50”

Мікола КОЗЕНКА, аўтар ідэі, навуковы і мастацкі кіраўнік 
праекта “Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.