Фэст "Зялёныя святкі" ў Магілёве 1.06.2014 г.

Фэст "Зялёныя святкі" ў Магілёве 1.06.2014 г. 1 чэрвеня на сядзібе "этнахутар" у Магілёве адбудзецца ІІ свята традыцыйнай культуры "Зялёныя святкі". Назва імпрэзы перагукаецца з назвай траецкіх святкаванняў на Магілёўшчыне. Сёлета фэст праводзіцца за тыдзень да Троіцы. Магілёўскі гарвыканкам вырашыў прымяркаваць яго да Дня абароны дзяцей, таму асаблівая ўвага будзе надавацца магчымасці ўдзелу ў святкаваннях для сямей з дзецьмі, для іх будзе дзейнічаць некалькі гульнёвых пляцовак.
Арганізатарам свята разам з Магілёўскім гарвыканкамам выступіла РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства". Фэст адбываецца з інфармацыйнай падтрымкай грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі"
 

Праграмма свята: 

14.00-15.00 Можна наведаць кірмаш рамёстваў, сплесці сабе траецкія вянкі, усім жадаючым дзяўчатам заплятуць прыгожыя косы; гурт “Журавінкі” з вёскі Цяхцін Бялыніцкага раёна зладзіць траецкі абрад, у якім змогуць прыняць удзел усе жадаючыя; гурт “Весялухі” клуба аматараў фальклорнай песні “Добрасць” (вёска Касцюшкавічы, Крычаўскі раён) прадставіць веснавыя ды траецкія песні.

15.00-16.00 Канцэртная праграма для дзяцей ад гуртоў "Калыханка" і "Верабейкі". Выступленні аўтэнтычных гарманістаў з Магілёўскай, Мінскай абласцей, Гомельскага раёна. Майстар-класы па рамёствах (шапавальства, лепка з гліны, птушкі з паперы). Гульнёвая пляцоўка для маладых матуль і самых маленькіх дзетак, майстар-клас па народных забаўлянках (праект "Забаўлянкі для Янкі", Віцебск). На танцавальнай пляцоўцы – танцы Мсціслаўскага раёна з У.А. Ціханоўскім.

16.00-17.00 Танцавальная пляцоўка – гурт “Весялухі” клуба аматараў фальклорнай песні “Добрасць” (вёска Касцюшкавічы, Крычаўскі раён). Гульнявую праграму для дзяцей ад 6 год працягнуць Сяргей Выскварка і "Верабейкі" (Любань, Мінская вобласць). На рамесніцкіх пляцоўках – лялькі з травы, ткацтва паясоў, пляценне капелюшоў з саломы. Гатаванне і дэгустацыя кулагі.

17.00-18.00 Працяг майстар-класаў па рамёствах (жаночае рукадзелле, выраб традыцыйнай лялькі). Гульні і танцы. Вырабы з гліны на ганчарным коле, набіванка, выцінанка, вязанне, вышыўка, тэкстыльныя лялькі. З дзецьмі пагуляе Ларыса Рыжкова, этнапедагог і кіраўнік гурта "Калыханка" (Міханавічы, Мінскі раён). Этнахарэограф Сяргей Выскварка правядзе танцавальны майстар-клас для дзяцей і дарослых. 

18.00 – 20.30 Вячэрні постфальклорны канцэрт. Траецкія, русальныя, купальскія спевы ў выкананні розных гуртоў. Завершыць праграму выступ гурта "Ягорава Гара" з акустычна-электроннай праграмай (Гомель).

Праезд да прыпынку "Зялёны гай". Аўтобусы: №№ 4, 5, 12, 16, 22, 23, 28, 30, 33, 44, 46, 47. Маршрутныя таксі: №№ 8, 10, 12, 23, 26, 26,31, 34, 37, 43.  


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.