Фальклорны фестываль "Сугалоссе" 8.06.2014 г.

Фальклорны фестываль "Сугалоссе" 8.06.2014 г. 8 чэрвеня ў парку в. Ананчыцы Салігорскага раёна пройдзе VI фальклорны фестываль "Сугалоссе". У фестывалі возьмуць удзел дарослыя і дзіцячыя гурты з Мінскай вобласці, у т.л. захавальнікі абраду Шчадрэц в. Рог Салігорскага раёна "Палескія крыніцы", захавальніцы традыцыйнага спеўнага стылю сваёй мясцовасці "Набіліцы" з в. Баранава Старадарожскага раёна і спеўны гурт в. Ананчыцы, пераможцы танцавальнага конкурсу "Мінская кадрыля-2013" і ўдзельнікі святкаванняў усцягвання Каляды на дуба дзіцячы фальклорны гурт "Валошкі" з в. Новіны Бярэзінскага раёна, а таксама шмат іншых цікавых фальклорных гуртоў. Поўны спіс выступоўцаў можна паглядзець тут
Пачатак фестывалю аб 11.00.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.