навуковы семінар “Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны”

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску, Музей Беларускага Палесся (г. Пінск) арганізуюць Міжнародны навуковы семінар “Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны” (да 200-годдзя з дня нараджэння Оскара Кольберга), які адбудзецца 25-27 чэрвеня 2014 г.

Асноўныя тэмы для дыскусіі:

·     творчая спадчына Оскара Кольберга ў беларускай і польскай міждысцыплінарнай перспектыве; 

·     палявая дзейнасць як форма выяўлення аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны;

·     роля збіральніка ў вывучэнні, інтэрпрэтацыі і захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны;

·     (рэ-)канструкцыя і (рэ-)прэзентацыя фальклорнай спадчыны ў сучасных умовах;

·     лакальныя традыцыі народнай культуры ў нацыянальным вымярэнні;

·     сучасныя палявыя даследаванні ў Беларусі і Польшчы: вопыт, методыка і асноўныя вынікі.

 Да ўдзелу ў навуковым семінары запрашаюцца: фалькларысты, этнолагі, музыколагі, лінгвісты, культурныя антраполагі, музеезнаўцы, гісторыкі.  

Працоўныя мовы: беларуская, польская, руская.

 Месцы правядзення і расклад семінара:

25 чэрвеня (серада) – Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 1 корп. 2, зала паседжанняў, пак. 302);

26 чэрвеня (чацвер) – Музей Беларускага Палесся (г. Пінск, пл. Леніна, 22);

27 чэрвеня (пятніца) – экскурсія па Беларускім Палессі.  

 Матэрыялы навуковага семінара будуць апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў.

 Заяўку для ўдзелу ў міжнародным навуковым семінары неабходна даслаць па электроннай пошце на імя арганізатараў не пазней за 1 чэрвеня 2014 года.

 Кантакты:

Внуковіч Юрый Іосіфавіч, загадчык сектара захавання фальклорнай спадчыны пры аддзеле фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,  

Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,  

Заяўка павінна змяшчаць наступную інфармацыю:

Заяўка на ўдзел у Міжнародным навуковым круглым стале “Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны” (да 200-годдзя з дня нараджэння Оскара Кольберга)

Прозвішча

Імя

Імя па бацьку

Месца працы

Пасада

Вучоная ступень

Вучонае званне

Тэма даклада

Навуковы напрамак

Патрэба ў тэхнічных сродках (якіх)

Кантактны адрас(+індэкс)

Кантактны телефон(+код)

Е-mail

Браніраванне гасцініцы 

 



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.