Выстава літоўскіх народных строяў у Вільні

Выстава літоўскіх народных строяў у Вільні

Не так даўно ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі прайшла выстава вырабаў НВРУП "Скарбніца". Падобную выставу зладзіў у Вільні Літоўскі цэнтр народнай культуры. У будынку цэнтра экспануюцца рэканструяваныя літоўскія народныя строі. узровень рэканструкцыі настолькі высокі, што недасведчаны чалавек можа прыняць гэтыя строі за аўтэнтычныя, адно здзівіўшыся іх добрай ступені захаванасці. Рэканструяваны строі ўсіх рэгіёнаў Літвы, галаўныя ўборы, абутак і аксэсуары. На аснове калекцыі выпушчана кніга "Літоўскі народны касцюм".

Алена Ляшкевіч

Фота з выставы можна паглядзець тут


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.