Круглы стол “Некропалі Беларусі як "месцы памяці”

Круглы стол “Некропалі Беларусі як "месцы памяці”

Круглы стол па тэме “Некропалі Беларусі як "месцы памяці” адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Я. Купалы, 4) 18 красавіка 2014 года з 11.00 да 13.00.

Мэта: звярнуць увагу грамадскасці на актуальныя пытанні захавання некропаляў, удасканальвання дзяржаўнай стратэгіі ў кірунку зберажэння гістарычных пахаванняў і могілак як помнікаў гісторыі і культуры.

Праблематыка круглага стала:

Прававое поле аховы некропаляў: міжнародная і нацыянальная практыкі.

Гістарычныя пахаванні як аб’екты культурнага турызму. Этычны і рэлігійны аспекты.

Праблемы даследавання і захавання мемарыяльнай спадчыны. Гарадскія, вясковыя, вайсковыя, рэлігійныя, родавыя і паасобныя пахаванні.

Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут культуры Беларусі, Беларускі камітэт ICOMOS, Фонд “Культурная спадчына і сучаснасць”.

Да ўдзелу запрашаецца прадстаўнікі дзяржаўных органаў, адказных за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, спецыялісты ў галіне аховы культурнай спадчыны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, вучоныя і прадстаўнікі мас-медыя.

Круглы стол прымеркаваны да Міжнароднага Дня помнікаў і гістарычных мясцін. Кожны год Міжнародны камітэт па помніках і гістарычных мясцінах (ICOMOS)  вызначае тэму, якой будзе прысвечаны бягучы год. Такім чынам, міжнародная супольнасць спецыялістаў звяртае ўвагу чалавецтва на тыя ці іншыя помнікі сусветнай спадчыны і праблемы, якія іх датычацца. Сёлета ICOMOS абраў тэму Спадчына ўвекавечвання ("Heritage of Commemoration"). Як удакладняецца ў афіцыйным дакуменце ICOMOS «Спадчына ўвекавечання мае шмат формаў: высечаныя надпiсы, маўзалеi выключнай архітэктурнай каштоўнасці цi  манументальныя скульптурныя творы, больш сціплыя элементы, якiя адлюстроўваюць мясцовыя традыцыi, цi сакральныя ландшафты, такiя як могілкі i мемарыяльныя паркi. Спадчына ўвекавечання таксама ўключае руiны i прамысловыя парэшткi, грамадскiя месцы, тапанiмiка якiх захоўвае памяць пра гiстарычную падзею цi выбiтную асобу». 

Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў быў заснаваны 18 красавіка 1982 года ICOMOS і зацверджаны пад час 22-ой Генеральнай Канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1983. Гэты адмысловы дзень дае магчымасць павялiчыць узровень грамадскай дасведчанасцi наконт разнастайнасцi сусветнай спадчыны,  і прыцягнуць увагу да мерааў, якія павінны палешыць стан захавання помнікаў.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.