СЭТ запрашае на гуканне вясны 22 сакавіка

СЭТ запрашае на гуканне вясны 22 сакавіка 22 сакавіка РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы запрашаюць на Гуканьне вясны ў Вязынку 22 сакавіка. Пачатак а 12.00. У праграме загукальныя песьні, веснавыя карагоды, моладзевыя і дзіцячыя гульні, танцы і кірмаш рамёстваў.

Гэтай вясной на сьвяце будуць сьпеўныя гурты "Горынь", "Гасцінец", "Варган", "Мярэжа", музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Вераніка Анцілеўская, Алена Мялешка, Кася Радзівілава, Яўген Барышнікаў, капэля "Дзвіна", клуб традыцыйнага танца "Сіта". Як і дагэтуль, нашая прынцыповая пазіцыя - не падзяляцца на гледачоў і выступоўцаў, а ўдзельнічаць у сьвяце разам  Таму да ўсяго, што адбываецца наўкол, не толькі можна, але і варта далучацца) Вельмі вітаюцца стужкі і птушкі на дрэвы, а таксама традыцыйныя строі ))

З навінаў - у гэтым годзе да сьвята далучыцца арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і пякарня ŽORNY (ЖОРНЫ). Таксама, будзе працаваць кухня з блінчыкамі, гарбатай, мёдам і птушкамі-булачкамі!

Для майстроў: неабходна папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы Дар’і Зуевай на адрас [email protected] /тэл. 8029 258 80 13 фотаздымкі сваіх рэчаў на ўзгадненне. Тэма кірмаша - традыцыйныя рамёствы, птушкі, кветкі.

Для фатографаў: фатаграфаваць у нас можна, але не ў цэнтры карагода, калі ласка, а звонку. І не ўсе з нашых сяброў маюць намер папазіраваць падчас сьвята, таму калі ласка, не настойвайце. Дзякуй!

Як даехаць: электрычка з Мінску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.53, прыбывае ў Вязынку ў 12.44. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.45, 17.57, 18.44.

падрабязней - у суполцы падзеі ў кантакце http://vk.com/viasna2014

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.