Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны

На сайце "Жывыя спадчына Беларусі" ў раздзеле “Публікацыі” размешчана Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Выданне падрыхтавана ў адпаведнасці з прынцыпамі Міжнароднай канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003 г.) і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Практычнае кіраўніцтва утрымлівае метадычныя рэкамендацыі для супольнасцей, груп носьбітаў спадчыны, розных культурных інстытуцый і няўрадавых арганізацый, устаноў адукацыі, музеяў, дамоў рамёстваў і фальклору, дзяржаўных органаў кіравання культурай, экспертаў і іншых зацікаўленых асоб, якія ўключаны ў працэс ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны і садзейнічаюць яе захаванню і папулярызацыі.

Практычнае кіраўніцтва выдадзена пры кансультацыйнай і фінансавай падтрымцы Фонду нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

З выданнем можна азнаёміцца тут.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.