2 снежня 2013 г. у Баку (Азербайджан) адкрылася 8-я сесія Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

2 снежня  2013 г. у Баку (Азербайджан) адкрылася 8-я  сесія Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны З 2 па 7 снежня 24 сябры Камітэта, які адказны за ажыццяўленне Канвенцыі 2003 г., падвядуць вынікі яе рэалізацыі за апошнія дзесяць год, прааналізуюць яе ролю ў захаванні і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны (делей – НКС). Дарэчы, на сённяшні дзень, Канвенцыю ўжо  ратыфікавалі 157 дзяржавы.
У выступденні Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева было адзначана, што з моманту прыняцця і ўжо на працягу 10 год Канвенцыя 2003 г. аб захаванні НКС выконвае вырашальную ролю ў рэалізацыі міжнароднай стратэгіі заахвочвання культурнай разнастайнасці і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны ва ўсім свеце.
“Гэта маладая яшчэ Канвенцыя заваявала ўвесь свет і выклікала вялікую грамадскую цікавасць”, – сказала Ірына Бокава, Генеральны дырэктар ЮНЕСКА, у сваім звароце да ўдзельнікаў форума. “Гэта змяніла наша ўяўленне пра культурную спадчыну, падкрэсліўшы значнасць “жывой” спадчыны і зацвердзіўшы супольнасці як яе законных захавальнікаў”, – дадала яна. “Але праблемы застаюцца: неабходна працягваць працу па стварэнню інвентароў НКС, ажыццяўляць эфектыўныя меры па яе захаванню, развіваць і ўзмацняць супрацоўніцтва паміж краінамі. Роля супольнасцей у захаванні спадчыны, якая ім належыць, павінна быць больш актыўнай”.
Пачынаючы з 3 снежня Камітэт плануе разгледзець 10 новых заявак у Спіс НКС, якой патрабуецца тэрміновая ахова. Нагадаем, гэта – галоўны  Спіс Канвенцыі і яго задача – дапамагчы дзяржавам -удзельнікам мабілізаваць міжнароднае супрацоўніцтва і дапамогу, каб забяспечыць жыццядзейнасць дадзенай спадчыны з шырокім удзелам яе носьбітаў. Сёння ў дадзеным спісе знаходзіцца 31 элемент.
На 8-й сесііі Камітэта будуць разглядацца і 30 новых заявак у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва. Асноўная мэта гэтага спіса – пашырэнне ведаў пра нематэрыляьную культурную спадчыну, забеспячэнне сусветнага прызнання традыцый і ведаў, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення і адлюстроўваюць культурную разнастайнасць свету. Дадзены факт, тым не менш, не надае гэтым элементам нейкай выключнасці і не з’яўляецца стандартам якасці ў параўнанні з іншымі элементамі.

Зараз у Рэпрэзентатыўным спісе НКС чалавецтва – 257 элементаў. У гэтым годзе сярод іншых да разгляду прынятыя такія намінацыі, як: “Класічная верхавая язда і Вышэйшая школа іспанскай верхавой язды ў Вене (Аўстрыя)”, “Лоўля крыветак на канях” (Бельгія), “Сярэднеморская дыета (Кіпр, Харватыя, Іспанія, Грэцыя, Італія, Марока, Партугалія)”, “Старажытная вінаробчая традыцыя Грузіі” (Грузія), “Народная медыцына Ірана” (Іран), ““Washoku” – традыцыйная культура ежы японцаў пад час святкавання Новага года”, “Кыргызская эпічная трылогія: Манас, Семетэй і Сейтэк” (Кыргызтан), “Каляды – час рытуала. Мужчынская група “Colindat” (Румынія, Рэспубліка Малдова), “Свята Сарака мучанікаў” (Македонія), “Традыцыйная культура кавы” (Турцыя), “Традыцыйны жывапіс Петрыкоўкі” (Украіна) і інш.

Падрабязней гл. на сайце ЮНЕСКА: http://www.unesco.org/new/en/media-services/singleview/news/8th_session_of_the_committee_for_the_safeguarding_of_intangible_heritage_open_in_baku/back/9597/#.Up1v4NLwkXE

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.