Буклет "Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі. 2013" на сайце "Жывыя спадчына Беларусі"

Буклет "Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі. 2013" на сайце "Жывыя спадчына Беларусі"

На сайце "Жывыя спадчына Беларусі" ў раздзеле "Публікацыі" размешчаны буклет "Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі. 2013", выдадзены ў рамках правядзення шырокамаштабнай культурнай акцыі, якая пачалася ў 1984 г., калі Францыя ініцыявала правядзенне Дня адкрытага наведвання гістарычных помнікаў, звычайна недасяжных для масавай публікі.

З цягам часу да гэтага мерапрыемства далучыліся многія дзяржавы свету (Люксембург, Бельгія, Нідэрланды, Швецыя і інш.) і ў 1991 г. пры падтрымцы Еўрапейскага саюза Савет Еўропы афіцыйна абвясціў правядзенне "Дзён Еўрапейскай спадчыны". З 1999 г. праграма праводзіцца сумесна з Еўрапейскім саюзам.

Кожны год краіны-ўдзельніцы прапаноўваюць уласныя тэмы міжнароднага праекта, але ўсе яны падпарадкаваны адзінаму агульнаму дэвізу, які з’явіўся ў 1999 г. і паўтараў тэму кампаніі, якая ажыццяўлялася Саветам Еўропы ў 1999–2000 гг. – "Еўропа – наша агульная спадчына". "Нацыянальныя" тэмы Дзён Еўрапейскай спадчыны тэматычна ахопліваюць шырокі спектр з’яў і акцэнтаваны на розныя формы гісторыка-культурнай спадчыны, гістарычныя перыяды развіцця краін, архітэктурныя стылі, узаемадачыненні культурнай спадчыны і грамадскасці.

З выданнем можна азнаёміцца тут.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.