Кніга "Мікольская "Свяча" – феномен абрадавай практыкі беларусаў" на сайце "Жывая спадчына Беларусі".

Кніга "Мікольская "Свяча" – феномен абрадавай практыкі беларусаў" на сайце "Жывая спадчына Беларусі".

На сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Публікацыі" размешчана электронная версія кнігі Аксаны Катовіч і Янкі Крука "Мікольская "Свяча" – феномен абрадавай практыкі беларусаў (в. Чарапы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці)".

Азнаёміцца з кнігай можна тут.

 

Няхай не згасне полымя «Свячы»

"Шмат гадоў таму мы з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з кнігай-дыялогам паміж двума акадэмікамі — Д. С. Ліхачовым і А. М. Панчанкам, якая мела сімвалічную назву «Чтобы не погасла свеча». Гаворка ішла пра тое, каб захаваць духоўную спадчыну для будучых пакаленняў. Прайшоў час, і аднойчы нам патэлефанавалі з Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы і запрасілі прыняць удзел у незвычайным абрадзе — Варвараўская «Свяча», які да нашых дзён актыўна бытуе ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. На наступны год мы мелі шчасце стаць удзельнікамі абраду Мікольская «Свяча» ў в. Чарапы Шклоўскага раёна, затым — Петрапаўлаўская «Свяча» ў в. Наркі Чэрыкаўскага раёна. Пазней аказалася, што абрад «Свяча» існуе ў цэлым шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці і прымеркаваны да дзён ушанавання розных хрысціянскіх святых. Сёння ўжо вядома, што абрад «Свяча» таксама бытуе на тэрыторыі Гомельскай, Бранскай і Смаленскай абласцей. Нам падалося мэтазгодным падрыхтаваць серыю выданняў, прысвечаных кожнай з гэтых унікальных з’яў традыцыйнай культуры беларускага народа, аб’яднаных агульнай ідэяй «нязгаснасці свечкі», якая вяртае нас да дыялогу двух акадэмікаў і будзіць надзею на тое, што і іх аўтарытэт перад Нябёсамі будзе спрыяць захаванню славянскіх, у тым ліку беларускіх, духоўных традыцый. Хочацца спадзявацца, што святло душы беларускага народа, святло яго духоўнай спадчыны — «Свячы» (у абагульненым сэнсе слова) будуць спрыяць захаванню этнічнай аўтэнтычнасці не толькі традыцыйнай культуры, але і тых, хто стагоддзямі захоўваў гэта бясцэннае багацце".

Янка КРУК


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.