Семінар-практыкум "КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА (XX–XXI стст.)"

Грамадскае аб’яднанне “Беларускі камітэт Міжнароднага Савета Музеяў “ІСОМ” у супрацоўніцтве з Нацыянальным камітэтам ІСОМ Швецыі, Шведскім інстытутам, Гістарычнай майстэрняй Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йaхануса Рау, Інстытутам культуры Беларусі з 21 па 25 красавіка 2013 г. праводзяць семінар-практыкум “Культурная спадчына сучаснага грамадства”, прысвечаны праблемам дакументавання, даследавання і экспанавання сучаснасці.

Што такое культурная спадчына сучаснага грамадства? Як музеі павінны дакументаваць і захоўваць сучаснасць? Як сучасная рэальнасць можа быць адлюстравана ў музейных экспазіцыях і выстаўках?

Музеі адыгрываюць значную ролю ў жыцці грамадства, рэалізуючы сваю місію даследавання, захавання, інтэрпрэтацыі і папулярызацыі культурнай спадчыны. Яны існуюць як своеасаблівыя масты паміж сёння і ўчора, гісторыяй і сучаснасцю; існуюць у хутка зменлівым свеце масавага спажывання, інфармацыйных тэхналогій і глабалізацыі, якая ў недалёкай будучыні таксама стане гісторыяй. Як гэты час можа быць зафіксаваны і захаваны для будучых пакаленняў і якое месца ў гэтым працэсе займаюць музеі? Ці могуць яны быць ініцыятарамі грамадскай дыскусіі аб лёсах будучага грамадства, альбо толькі яе ўдзельнікамі?

Праграма семінара ўключае лекцыйныя і практычныя заняткі, а таксама дыскусіі аб перспектывах культурнай спадчыны і яе існаванні ў сучасным свеце. Удзельнікі семінара змогуць пазнаёміцца з вопытам Швецыі па вывучэнню, дакументаванню і інтэрпрэтацыі сучаснасці музейнымі сродкамі, а таксама прымяніць гэты вопыт падчас палявых даследаванняў у сучаснай беларускай культурнай прасторы. Па вынікам гэтых даследаванняў удзельнікі паспрабуюць стварыць пілотную (“гарачую”) выстаўку, прысвечаную актуальным праблемам развіцця беларускага грамадства XX–XXI стст.

Выкладчыкі: Стэфан Буман, дырэктар музея пісьменніка Аўгуста Стрындберга, Стакгольм, прэзідент ІСОМ Швецыі; Аннэт Русэнгрэн, даследчык, пісьменнік, былы супрацоўнік Паўночнага музея ў Стакгольме; Ганна Ульфстранд, кіраўнік аддзела дакументацыі, Стакгольмскі гарадскі музей; Сэмуэль Тэлін, музейны педагог і спецыяліст па “гарачых” выстаўках, музей горада Мальмэ; Ала Сташкевіч, старшыня ГА “Беларускі камітэт Міжнароднага Савета “ІСОМ”.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.