Вынікі пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 3 красавіка 2013 г.

Вынікі пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 3 красавіка 2013 г.

3 красавіка 2013 г. ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

На разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці наступным элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны:

- Масленічная абрадавая гульня “Пахаванне Дзеда” Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці;

- Традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці;

- Традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне Мінскай вобласці (а. г. Сакаўшчына і Ракаў);

- Абрад “Провады русалкі” вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Рада прыняла рашэнне ўнесці прапанову ў Савет Міністраў  Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзеным элементам.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.