Набор на курс "ТРАДЫЦЫЙНЫ БЕЛАРУСКІ ТАНЕЦ" пад кіраўніцтвам М. Козенкі

Набор на курс "ТРАДЫЦЫЙНЫ БЕЛАРУСКІ ТАНЕЦ"  пад кіраўніцтвам М. Козенкі
У Школе традыцыйнага мастацтва гурта GUDA пад кіраўніцтвам Мікалая Козенкі актыўна ідзе НАВУЧАНЬНЕ ТРАДЫЦЫЙНАМУ ТАНЦУ. 
Мікалай Козенка – збіральнік, даследчык беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, вядомы дзеяч культуры, арганізатар фальклорнага фестывалю «Берагіня», аўтар больш за 100 публікацый. Сярод іх манаграфія «Лексіка беларускага народна-сцэнічнага танца. Ч. І. Паставы рук» (1993), зборнікі «Танцавальная музыка Беларусі» (15 выпускаў), «Беларускія народныя танцавальныя песні» (4 выпускі), шматлікія брашуры і артыкулы ў навуковых, навукова-папулярных і даведачных выданнях Беларусі і Расіі, вучэбныя праграмы і метадычныя дапаможнікі.
Мікалай Козенка – аўтар і сааўтар каля 30 відэафільмаў, кінастужкі «У Святыя вечары на Каляды» (Беларусьфільм, 1996), тэлецыкла «Чачэрскі альбом» (1995–96) і інш. У 2011 г. выйшла яго кніга «Беларускі народны танец: традыцыі і сучаснасць (Магілёўшчына)».
Заняткі шточацьвер з 19.00 да 20.00 праводзяцца па адрасе: пр. Пераможцаў, 2 (каля ст. м. Няміга, выхад да Палацу спорту). 
Далучайцеся!
Тэл. для даведак 8-029-6082556.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.