Калядныя цыганы ў Віркаве Клічаўскага раёна 13 студзеня 2014 г.

У Клічаўскім раёне калядавалі пад стары Новы год 13 студзеня.
З дапамогай работніцы Віркаўскага сельскага клуба Васьковай Жаны Міхайлаўны і загадчыцы аўтаклуба цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна Ачыновіч Жаны Яўгенаўны суполка вёскі Віркаў адрадзіла калядны абрад “Цыганы”, які шмат гадоў таму бытаваў на гэтай тэрыторы. Яшчэ жывыя носьбіты абраду.