Фотагалерэя

ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (11–13 кастрычніка 2013 г.; г. Коўна, Літва)
З 11 па 13 кастрычніка ў г. Коўна (Літва) праходзіў ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. У 2013 годзе акцэнты ў канцэпцыі Кангрэса былі прастаўлены на паўночным вымярэнні даследаванняў у кантэксце балта-скандынаўскага рэгіёну.
У межах кангрэсу ладзілася секцыя, прысвечаная праблемам захавання і аднаўлення культурнай спадчыны, якая мела шэраг панэляў – “Беларуская традыцыйная культура: актуальны стан і праблемы даследавання”, “Культурная спадчына ВКЛ”, “Ахова і аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны”, “Дударская традыцыя: вывучэнне і вызначэнне межаў”, “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі ў кантэксце развіцця турыстычнай індустрыі”, “Паўночны арэал распаўсюджвання дударскай традыцыі”, “Этнакультурная спадчына Беларусі ў рэгіянальным вымярэнні”, “Дударская традыцыя: аднаўленне і папулярызацыя”.
У рабоце Кангрэсу бралі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.