Фотагалерэя

Прэзентацыя кнігі "Народная кухня Семежава"

17 верасня 2013 г. ў в. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці адбылася прэзентацыя кнігі "Народная кухня Семежава", падрыхтаванай па выніках студэнцкай этнаграфічнай экспедыцыі гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ў 2012 г.

У прэзентацыі кнігі ўзялі ўдзел куратары студэнцкай экспедыцыі і ўкладальнікі кнігі Т. Навагродскі (кіраўнік экспедыцыі, заг. кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў), С. Захаркевіч і І. Алюніна, а таксама носьбіткі жывой кулінарнай традыцыі в. Семежава, інтэрв'ю якіх і паслужылі асновай кнігі.