ФотагалерэяПасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. 16 студзеня 2013 г.
16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці наступным аб'ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны: - Традыцыі паломніцтва і пакланення крыніцы "Блакітная крыніца" каля в. Кліны Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці жыхарамі ўсходніх раёнаў Магілёўскай і Гомельскай абласцей, сумежных раёнаў Расіі як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б"; - Традыцыі святкавання дзіцячага каляднага абраду "Куры" ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б"; - Традыцыі роспісу велікодных яек у с.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б"; - Традыцыйнай тэхналогіі выпечкі жытняга хлеба ў в. Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б"; - Тэхналогіі прыгатавання традыцыйнай стравы "Масляны баран" у в. Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б". Зыходзячы з адпаведнасці прадстаўленых аб'ектаў крытэрыям, вызначаным палажэннямі артыкула 20 Закона "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ" Рада прыняла рашэнне ўнесці прапанову ў Савет Міністраў аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзеным аб'ектам. Больш дэталёва з аб'ектамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі можна азнаёміцца на сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Беларускі каляндар". |