Абрад "Чырачка" ў в. Тонеж Лельчыцкага р-ну 2 сакавіка 2014 г.

02/03/2014

Абрад “Чырачка” 2 сакавіка завяршыў Масленічны тыдзень у вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна. Чырачкамі звалі ў Тонежы пэўны від балотных птушак. Назва замацавалася за печывам у выглядзе птушак, якое раздаюць на Масленку ўсім прысутным на свяце. Адна з галоўных песень падчас абраду завецца “Чырачка” і пачынаецца словамі “Ой, чырачка-пташачка, не залетай далечко, не занось мойго венчыка...”

Фота Алены Ляшкевіч